Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.03.22

28 сакавіка на базе УК "Шклоу́скі раённы краязнау́чы музей" адбылося метадычнае аб'яднанне настау́нікау́ беларускай мовы і літаратуры пад кірау́ніцтвам метадыста ШРМВК Лау́рэнцьевай Наталлі Леанідау́ны

28 сакавіка на базе УК "Шклоу́скі раённы краязнау́чы музей" адбылося метадычнае аб'яднанне настау́нікау́ беларускай мовы і літаратуры пад кірау́ніцтвам метадыста ШРМВК Лау́рэнцьевай Наталлі Леанідау́ны.
Сустракалі настау́нікау́ вучні гімназіі у нацыянальных беларускіх касцюмах, што спачатку задало тон мерапрыемству!
Перш наперш для настау́нікау́ спецыялісты музея падрыхтавалі прэзентуючы музейны занятак, які апасля настау́нікі могуць выкарыстоу́ваць на у́роках мовы і літаратуры, і прыводзіць сваіх вучняу́ у музей, пашыраць іх веды і адступаць ад традыцыйнага вучэбнага занятку.
Потым настау́нікі з Заходскай, Старасельскай, Гавядскай і Александрыйскай школ падзяліліся з калегамі вопытам па тэме МА "Праектаванне вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу адукацыйнагу працэсу".
У практычнай частцы мерапрыемства настау́нікі гімназіі Зайцава С.А. і Аржановіч Т.Л. правялі з настау́нікамі інтэрактыу́ную гульню "Свая гульня", прысвечаную да 140-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікау́ Я.Коласа і Я.Купалы. Паміж гульнёй вучні гімназіі падрыхтавалі лірычныя адступы у́  выглядзе дэкламавання урыу́кау́ з творау́ пісьменнікау́ і заварожваючыя музычныя пау́зы.
Незвычайны фармат метадычнага аб'яднання стварыу́ся за кошт неардынарнага падыходу метадыста, крэатыу́насці працау́нікоу́ музея і настау́нікау́.
Напрыканцы мерапрыемства Наталля Леанідау́на у́ручыла падзяку дырэктару музея Сілівестравай Ларысе Валянцінау́не за прыемнае супрацоу́ніцтва.
Фармат метадычнага аб'яднання спадабау́ся у́сім, менавіта такія сустрэчы падкрэсліваюць - прафесіяналізм і гатоўнасць цеснага супрацоўніцтва арганізацый раёна па абмену вопытам для выхавання годнага падрастаючага пакалення!!

  

16.08.22

Акция «В центре внимания – дети!»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта